grodna.info
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel
На сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю апублікаваны каардынацыйны план праверак на першае паўгоддзе 2012
26.12.2011 17:20, панядзелак, Эканоміка
прагляды: 508, каментары: 1, рэйтынг: 5.566

На сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю апублікаваны каардынацыйны план праверак на першае паўгоддзе 2012

 Згодна з планам праверкі пройдуць на амаль чатырох тысячах суб'ектаў гаспадарання Гродзенскай вобласці

 У той самы час неабходна адзначыць, што ў першым паўгоддзі 2012 запланавана менш планавых праверак, чым было праведзена ў аналагічным перыядзе 2010 і 2011 гадоў.

Найбольшая колькасць праверак па краіне у першым паўгоддзі 2012 запланавана падатковымі органамі - 10 683 (тут і далей лічбы ў памерах усёй Беларусі). З ліку наглядных ведамстваў найбольшую колькасць праверак правядуць органы Міністэрства аховы здароўя (санітарны нагляд) - 9558 і органы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (дзяржаўны пажарны нагляд) - 9426.

Варта памятаць, што Указ № 510 прымушае кантралюючыя і наглядныя ведамствы скаардыноўваць свае дзеянні. У адпаведнасці з Указам правяраючыя (калі адзін і той жа суб'ект гаспадарання маюць намер праверыць некалькі ведамстваў) павінны адначасова на працягу месяца выйсці на праверку. Так, у першым паўгоддзі 2012 больш за чвэрць планавых праверак (26%) будзе праведзена з удзелам некалькіх кантралюючых і наглядных органаў.

Таксама варта адзначыць, што ўнясенне новых суб'ектаў у каардынацыйныя планы праверак заканадаўствам не прадугледжваецца.

Спампаваць архив з планам можна на афицыйным сайце КДК альбо з нашага сервера ТУТ.

//Паводле паведамлення афіцыйнага сайта Камітэта Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь